...Не падумайце, гэта не вар'яцтва, гэта нашыя працоўныя будні. Сэсія скончана, таму можна пачаць актыўную працу ... А каб пачаць актыўную працу, патрэбен канкрэтны такі "мазгавы штурм":) Для нас гэта стала магчыма за ўтульным столікам у кавярні "Дэпо" (першае паняцце назвы рассакрэчана).

Пра што размаўлялі? Пра форум-тэатр, пра відэаролік, пра матэрыяльныя сродкі, не без гэтага... І пра іншае) Падрабязна не буду - пра ўсё будзе напісана, але пасля ажыццяўлення планаў - трошкі забабонны праект, ну і няхай сабе.

Самае важнае на сёння - гэта пошук валанцёраў з іншых факультэтаў і ўніверсітэтаў. Родныя мае, вы ж хочаце, каб ваш факультэт/ універсітэт ішоў у нагу з часам? Я ўпэўнена, што так! А сябраваць з нашай утульнай камандай? Многа сяброў не бывае! Калі вы знойдзеце ў сабе сілы, то калі ласка, напішыце каму-небудзь з арганізатараў - мы вас вельмі чакаем! 

 P.S. Шакаладам з перцам (з Берліну) частавала нас цудоўная Алеся - смаката неверагодная;)

❤З любоўю да вас, Зялёны ўніверсітэт❤