Печать

Зялёны Універсітэт запрашае на ЭКАКВЭСТ!?

Якія ўмовы?

Збяры каманду з трох чалавек або запісвайся сам(а) і мы дапаможам знайсці каманду. 

Калі: 25 кастрычніка, з 13:00 па 14:00 
Дзе: ФМА 

Арганізатары гарантуюць — ты атрымаеш унікальную магчымасць пераўтварыцца ў супергероя і дапамагчы сваёй планеце! 
Твае веды і здольнасць да супрацы дапамогуць табе пераадолець усе лэвэлы і атрымаць самыя крутыя падарункі ад Зялёнага Універсітэта :)

Дэдлайн заявак — 23 кастрычніка:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeAgb2k4ahwF..

#филфак_БГУ #пресс_служба_фф #для_студента#g_university

 

#g_university

25 кастрычніка на ФМА прайшоў Экаквест, арганізаваны ЗУ?
Цікава, як гэта было?

Каманды праходзілі эказоны (сартаванне смецця, пластык, папера, натуральная касметыка, экапарады, энергія), размешчаныя на розных паверхах факультэта, дзе іх чакалі заданні і пытанні. У хлопцаў і дзяўчат у распараджэнні была гадзіна, за якую яны паспелі ўсё выканаць. У канцы квэста удзельнікаў чакалі прыемныя падарункі – запячатаны ў крафтовую паперу чай, які будзе грэць і нагадваць пра забаўнае і карыснае мерапрыемства!☕

Больш фота і відэа з квесту па спасылцы:  (Эка-Квэст на ФМА)

https://drive.google.com/drive/folders/1IjUYzReo8j2e5-niEFWTJ1KzizGafv2C?usp=sharing