Печать

14 снежня на біяфаке БДУ прайшоў экаквест, арганізаваны Зялёным Універсітэтам. Нам прыемна ведаць, што студэнты розных факультэтаў цікавяцца экалогіяй, а мы з радасцю дапамагаем ім паглыбіць веды ў гэтай сферы✌?

У квэсце ўдзельнічалі 4 каманды. Хлопцы і дзяўчаты праходзілі зоны, новай сярод якіх была зона zero waste, выконвалі заданні, адказвалі на пытанні. І, вядома ж, даведваліся шмат новага пра тое, як клапаціцца пра навакольнае асяроддзе. 

?У канцы самыя старанныя атрымалі ад ЗУ прыемныя прызы, таксама ўсе ўдзельнікі атрымалі налепкі. А камандзе ЗУ, якая праводзіла квэст, ССЯА Біялагічнага факультэта падарыў наборы для вырошчвання раслін. За што мы вельмі ўдзячныя! 

✨Мерапрыемства, па словах удзельнікаў, прайшло выдатна. Спадзяемся, мы пабываем з гэтым экаквестам яшчэ на многіх факультэтах БДУ.