А вы ведаеце, што мы ўжо былі на гістфаку?:) Так-так, на слаўным гістарычным факультэце. З'явіліся мы там не без мэты і не з пустымі рукамі. 

У чым жа  сутнасць нашага мерапрыемства??
Усе мы любім абяцаць змяніць сваё жыццё з Новага году: "Вось з гэтага году я дакладна буду добра вучыцца/ займацца спортам/ высыпацца". Мы таксама хочам палепшыць жыццё! Таму нашы чэленджы-абяцанні таксама:
а) карысныя;
б) за іх студэнты атрымлівалі смачны падаруначак.

 

Самае галоўнае - цяпер студэнты гістарычнага факультэта атрымалі матывацыю збіраць асобна адходы, дзяліцца непатрэбнымі рэчамі, гатаваць карысную ежу, весці здаровы лад жыцця і эканоміць ваду! З вашай дапамогай гэта будзе на ўсіх факультэтах усіх універсітэтаў Беларусі!